У Траццякоўскай галерэі пашкодзілі карціну “Іван Жахлівы забівае свайго сына”
Шэдэўр сусветнага жывапісу, карціна Іллі Рэпіна “Іван Жахлівы і сын яго Іван” (вядомая таксама як “Іван Жахлівы забівае свайго сына”) моцна пацярпела ад нападу вандала. Як перадаюць расійскія СМІ, інцыдэнт здарыўся ўвечары 25 траўня ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Вандал металічным слупком агароджы разбіў шкло карціны і затым нанёс удары па халсце.
Палатно парванае ў трох месцах цэнтральнай часткі карціны. Найбольш каштоўнае — выява рук і твару цара і царэвіча не пацярпелі. Але падчас выпадзення шкла была пашкоджаная аўтарскай рама.
Карціну знялі з экспазіцыі і накіравалі ў рэстаўрацыйную майстэрню. Паліцыя затрымала вандала. Распачатая крымінальная справа за пашкоджанне культурных каштоўнасцяў.