У Токіа ўрачыста адкрылі XXXII летнія Алімпійскія гульні
У Токіа адбылося ўрачыстае адкрыццё XXXII летніх Алімпійскіх гульняў.
У сувязі з пандэміяй COVID-19 на Нацыянальным стадыёне, які змяшчае 80 тысяч гледачоў, было толькі 950 чалавек — афіцыйныя прадстаўнікі дэлегацый.
Беларусь на гэтай Алімпядзе прадставяць 108 спартоўцаў, якія будуць спаборнічаць у 20 відах спорту.