У Тайландзе слон прылёг на аўтамабіль з турыстамі (відэа)
У Тайландзе слон прылёг на аўтамабіль з турыстамі. Машына спынілася на дарозе, калі хтосьці з пасажыраў захацеў зрабіць фота. Гэтым і скарыстаўся слон, які захапіў у "палон" легкавік. Ён нават прылёг на яго. У нейкі момант кіроўца змог выехаць з-пад жывёлы. Ніхто з людзей не пацярпеў, піша bangkokpost.com.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.