У Светлагорску хлопцы стрэлілі свайму знаёмаму ў скронь з пнеўматыкі
Няўдалы жарт скончыўся крымінальнай справай.
У Светлагорску два хлопцы 1996 і 1997 года нараджэння вырашылі пажартаваць са свайго 17-гадовага знаёмага. Пабачыўшы сябра здалёк, яны пачалі страляць па ім з двух пнеўматычных пісталетаў, якія былі ў хлопцаў з сабой.
Як піша lovesun.by, адна з куляў трапіла ў левую скронь. Яе выцягнулі ў прыёмным пакоі раённай бальніцы, куды звярнуўся пацярпелы.
У ходзе размовы хлопец не адразу прызнаўся, што пазнаў тых, хто ў яго страляў.
Падазраваныя арыштаваны, распачата крымінальная справа за хуліганства. Хлопцам пагражае заключэнне пад варту.
Фота: goldguns.ru