У Светлагорску 73-гадовы мужчына памёр на магіле жонкі
Яго труп знайшлі ўдзень 18 снежня на цэнтральнай алеі гарадскіх могілак.
Памерлы ляжаў каля магілы сваёй жонкі. Бачных прыкметаў гвалтоўнай смерці не было заўважана.
Прызначаная судова-медычная экспертыза, інфармуе БелаПАН.
Фота — bymedia.net