У суд перадалі справу аб замаху на Рыгора Азаронка

У суд перадалі справу аб замаху на Рыгора Азаронка

Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу "Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі" (АГСБ), паведамляе прэс-служба ведамства.

Абвінавачанні па розных артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за тэрарызм, выстаўленыя пяці фігурантам.

Год таму АГСБ была прызнаная ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй. Сцвярджалася, быццам АГСБ была створаная ў верасні 2020 года пад кіраўніцтвам грамадзяніна Германіі Дзяніса Хофмана. 

Паводле звестак праваабаронцаў, па "справе АГСБ" былі затрыманыя больш за дзесяць чалавек. Некаторыя ўдзельнікі чатаў АГСБ паспелі з'ехаць з Беларусі.

Як піша reform.by, у паведамленні Генпракуратуры гаворка ідзе пра наступных асобаў: Вадзім Гулевіч, Кірыл Ашурак і Аляксей Глотаў былі затрыманыя па справе аб падрыве вузла сувязі ў Вілейцы, Наталля Матвеева — па справе аб спробе знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах, Дзмітрый Сасноўскі — па справе аб замаху на дзяржаўнага прапагандыста Рыгора Азаронка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.