У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, у нядзелю будзе пераважна без ападкаў

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У суботу, 31 траўня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, зранку і ўдзень будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень месцамі па краіне прагрымяць навальніцы. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень чакаецца +18...+24 градусы.

У першы дзень чэрвеня прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +17 па поўначы да +25 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

А ў панядзелак, 2 чэрвеня, зранку і ўдзень зноў на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэрмометры ўдзень пакажуць ад 17 градусаў цяпла па поўначы да +26 градусаў па поўдні Беларусі.

У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, у нядзелю будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 31 траўня / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы, у нядзелю будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 31 траўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.