У суботу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў

Лета / Лето / pexels.com

Лета, ілюстрацыйнае фота

У суботу, 9 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе Беларусі ў асобных раёнах чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер уначы будзе пераменных кірункаў, удзень — паўночна-заходні ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +22...+28 градусаў.

У нядзелю, 10 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты, у асобных раёнах — моцны парывісты.

Уначы тэмпература паветра будзе ад +8 па паўднёвым усходзе да +16 градусаў па захадзе і поўначы краіны. Удзень сіноптыкі прагназуюць ад +21 па паўночным захадзе да +29 градусаў па поўдні Беларусі.

У суботу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 9 жніўня / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў
Прагноз надвор'я на 9 жніўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.