У суботу ў Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы і да +28 градусаў

Лета, ілюстрацыйнае фота

Лета, ілюстрацыйнае фота / t.me/borisov_mp/

У суботу, 26 ліпеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а ўдзень — на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца туманы. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах — парывісты. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Тэрмометры ўначы пакажуць 12-18 градусаў са знакам "плюс". Удзень чакаецца 22-28 градусаў цяпла.

У нядзелю таксама месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Вецер пры навальніцах будзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 12 да 17 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +22...+29 градусаў.

У суботу ў Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы і да +28 градусаў
Прагноз на 26 ліпеня / Белгідрамет
У суботу ў Беларусі будуць кароткачасовыя дажджы і да +28 градусаў
Прагноз на 26 ліпеня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.