У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы
Месцамі магчымыя навальніцы.
У суботу, 2 траўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні памяркоўны.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — 12-18 цяпла, паведамляе БЕЛТА.
Дажджы і навальніцы працягнуцца ў нашай краіне і ў бліжэйшыя дні. Тэмпература паветра істотна змяняцца не будзе. Крыху пацяплее толькі ў аўторак-сераду. Больш падрабязна прагноз на 2-6 траўня гл. тут.
Фота: bymedia.net