У Стоўбцах распачалі крымінальную справу за сэкс у цэнтры горада
У Стоўбцах распачалі крымінальную справу за сэкс у цэнтры горада. Здарэнне адбылося яшчэ 31 ліпеня. 48-гадовы мясцовы жыхар, які быў у стане алкагольнага ап'янення, не хаваючыся, "прадэманстраваў любоўную оргію са сваёй знаёмай", інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.
Хулігана затрымалі праваахоўнікі. Высветлілася, што з 2007 года ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці 15 разоў. Гэта было дробнае хуліганства, распіванне спіртнога ў грамадскіх месцах, парушэнне правілаў дарожнага руху. Былі ў мужчыны і судзімасці, у прыватнасці, гадоў пяць таму ён панёс адказнасць за злачынства, аналагічнае таму, што ўчыніў на вачах у жыхароў Стоўбцаў у апошні дзень ліпеня.
Дарэчы, ранейшая яго судзімасць не знята і не пагашана. Гэта будзе абцяжарваючым фактарам пры прызначэнні яму судом меры пакарання. Мужчына застаецца пад вартай.
Здымак з архіву.