У спіс “экстрэмістаў” дадалі яшчэ 29 чалавек
Турма / unsplash.com
Яшчэ 29 чалавек трапілі ў спіс "экстрэмістаў". Усе гэтыя грамадзяне асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
На працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці такім людзям забараняецца займацца, у тым ліку, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасты, праходзіць ваенную службу. Іх фінансавыя аперацыі трапляюць пад асаблівы кантроль.