У Смілавічах хуліган граміў пасёлак — лаўкі, дарожны знак, агароджы
У гарадскім пасёлку Смілавічы ў Чэрвеньскім раёне каля парку па вуліцы Горкага невядомы хуліган граміў усё, што сустракаў на сваім шляху. Ён пашкодзіў дарожны знак, 6 драўляных і 10 бетонных агароджаў, асвятляльны слуп, урну для смецця, дэмантаваў 9 лавак, зняў люк з бетоннага калодзежа. Агульныя страты склалі 1,6 млн рублёў, інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.
У адносінах зламысніка распачалі крымінальную справу, яго шукаюць.
Здымак з архіву.