У Смалявічах на пераездзе кіроўца выйшаў папаліць, а яго маршрутка паехала
На месцы ДТЗ у Смалявічах / smolevichi-24.by
У Смалявічах на чыгуначным пераездзе, чакаючы яго адкрыцця, кіроўца выйшаў пакурыць, а яго маршрутка... паехала наперад. Як піша smolevichi-24.by, мікрааўтобус закрануў аўтамабіль Volvo і зламаў плот. Ці былі ў салоне пасажыры, не ўдакладняецца.
Здарэнне адбылося ў сераду каля 16-й гадзіны. Маршрутка выконвала рэйс па маршруце "Чарніцкі — Мінск".