У Слоніме зноў судзілі краязнаўцу Сяргея Чыгрына, яму дадалі яшчэ 15 сутак

Сяргей Чыгрын / Facebook
У Слоніме зноў судзілі краязнаўцу, пісьменніка 64-гадовага Сяргея Чыгрына, яму дадалі яшчэ 15 сутак адміністрацыйнага арышту. На гэты раз за "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, альбо выраб, выданне, захоўванне з мэтай распаўсюду такіх звестак", піша baj.by.
За кратамі Чыгрын знаходзіцца з 16 снежня. Суд прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту за перапосты з “экстрэмісцкіх рэсурсаў”. 23 снежня на волю ён не выйшаў — быў складзены новы пратакол. Суда Сяргей Чыгрын чакаў за кратамі.
Тым часам Чыгрына звольнілі са Слонімскага драматычнага тэатру.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.