У сераду ў Беларусі будзе да 29 градусаў цяпла
У спёку на Мядзельшчыне / t.me/narachanka/
У сераду, 24 ліпеня, кароткачасовыя дажджы чакаюцца на захадзе Беларусі. Месцамі магчымыя навальніцы, а ў дзённыя гадзіны ў асобных раёнах — моцныя дажджы.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +12 да +18 градусаў (у Мінску — ад +13 да +15), удзень — 23-29 цяпла (у сталіцы — ад +26 да +28).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца ў чацвер, а ў пятніцу прагназуецца да +30 градусаў.
vk.com/belgidromet