У сераду ў Беларусі будзе ад -16 уначы да +10 удзень
Зіма, ілюстрацыйнае фота / unsplash
У сераду, 26 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі па захадзе краіны будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог — галалёдзіца, як і напярэдадні. Праз гэта сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні ад слабога да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў ніжэй за нуль, месцамі будзе да -16, а па захадзе краіны чакаецца 1-6 марозу. Удзень прагназуецца ° 1-7 градусаў цяпла, а па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да + 10.
Прагноз надвор'я на сераду / Белгідрамет