У сераду па захадзе Беларусі будзе да +30

Лета, ілюстрацыйнае фота / t.me/smolevichi_mp/
У сераду, 2 ліпеня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень месцамі па крайнім усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах на ўсходзе — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 10-16 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе толькі 8-9 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +21 па ўсходзе да +30 градусаў па захадзе Беларусі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.