У Рызе заявілі, што ў Беларусі затрымалі 25 грамадзян Латвіі
Беларусь за калючым дротам / delfi.lt
У Рызе заявілі, што ў Беларусі затрымалі 25 грамадзян Латвіі. Міністр замежных спраў Крыш'яніс Карыньш не ўдакладніў, за які перыяд гэта адбылося. Але адзначыў, што большасць выпадкаў палітычна матываваная.
Улады Латвіі, як і Літвы, заклікаюць сваіх грамадзян устрымацца ад паездак у РБ паводле бязвізу, бо там не дзейнічае закон.
"Мы як краіна не зможам дапамагчы. Калі вы паедзеце ў Беларусь, мы не зможам дапамагчы… — кажа латвійскі міністр. — У нас на гэты момант няма ніякіх дыпляматычных адносін [з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі], у нас няма ніякага ўплыву, таму мы не зможам [дапамагчы]".