У Рыме маліліся за беларускіх палітвязняў

Падчас імшы за беларускіх палітвязняў / прэс-служба Ціханоўскай
Святая Імша ў інтэнцыі беларускіх палітвязняў адбылася ў Рыме. Яна аб'яднала вернікаў і дыпламатаў, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Імша адбылася з ініцыятывы Святланы Ціханоўскай і амбасадаў Літвы і Польшчы пры Ватыкане. Ад Офіса Ціханоўскай была афіцыйная дэлегацыя на чале з дарадцам па міжнародных пытаннях Дзянісам Кучынскім.
Беларускае святарства прадстаўляў ксёндз Вячаслаў Барок. Падчас службы гучаў беларускі хор.
Пасля літургіі адбыўся прыём з удзелам дыпламатаў і дэпутатаў італьянскага парламента. Гэта стала важным жэстам міжнароднай салідарнасці з усімі, хто церпіць пераслед у Беларусі.
Дзень салідарнасці з палітвязнямі беларусы адзначалі 21 траўня. Гэтая дата была заснаваная ў памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які памёр 21 траўня 2021 года ў шклоўскай калоніі пры загадкавых акалічнасцях. Агулам за апошнія пяць гадоў у беларускіх калоніях памерлі восем палітвязняў.



Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.