У Рэчыцы ўпаў невядомы дрон, з гараджан узялі распіскі аб маўчанні — Флагшток

Дрон, ілюстрацыйнае фота

Дрон, ілюстрацыйнае фота / Reuters

У ноч на панядзелак, 4 жніўня, улады Рэчыцы эвакуявалі жыхароў дамоў у прыватным сектары ў раёне завода металавырабаў. Прычынай стаў беспілотнік, які ўпаў у гэтым раёне. Паводле мясцовых жыхароў, сілавікі прыехалі каля паўночы, каб правесці эвакуацыю.

"Ці то на дратах павіс дрон, ці то дзесьці заблытаўся. Не здэтанаваў. Вуліцу ачапілі, жыхароў вывелі за агароджу. Потым прыехалі сапёры і забралі яго. З людзей узялі распіскі, каб усе маўчалі", перадае выданне "Флагшток" словы аднаго з відавочцаў.

Другі чалавек пацвердзіў журналістам, што пазней бачыў міліцэйскае ачапленне на ўчастку вуліцы Горкага ў прыватным сектары ў раёне завода металавырабаў.

Паведамленняў пра інцыдэнт у афіцыйных крыніцах не было.

Выданне адзначае, што здарэнне адбыўся падчас чарговай расійскай масіраванай атакі на Украіну. Аднак украінскія маніторынгавыя каналы ў тую ноч не фіксавалі залётаў расійскіх дронаў на Гомельшчыну. Былі заўважаныя толькі некалькі вылетаў дронаў з тэрыторыі Беларусі на Чарнігаўшчыну.

Паводле звестак на ўкраінскага маніторынгавага канала еРадар, траекторыя расійскіх дронаў у тую ноч была нехарактэрнай: беспілотнікі фіксаваліся на вылеце з паветранай прасторы Беларусі ў кірунку Украіны.

У Рэчыцы ўпаў невядомы дрон, з гараджан узялі распіскі аб маўчанні — Флагшток
Месца падзення БпЛА, жоўтым колерам пазначаны арыентыровачны раён падзення БпЛА / Флагшток

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.