У Рэчыцы мужчына нанёс былой каханцы ўдар нажом у грудзі
Прычына палягала ў адмове працягнуць адносіны.
У Рэчыцы 31-гадовы мужчына нанёс удар нажом у грудзі былой каханцы, з якой развітаўся больш за паўгады таму. Як піша "Гомельская праўда", ён у стане алкагольнага ап'янення вяртаўся адзін дадому пасля вячэрняй прагулкі з новай каханкай і яе дзіцём. Па дарозе сустрэў былую сяброўку. Яны пачалі гутарыць, сеўшы разам у альтанку.
Завязалася сварка, бо жанчына не жадала пачынаць адносіны спачатку. У выніку канфлікту мужчына дастаў складны нож і ўсадзіў яго ў грудзі былой каханцы.
Жанчына выжыла, бо лязо не трапіла ў сэрца. Мужчыну абвінавачваюць у нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Віну сваю ён прызнаў і раскаяўся.
Фота: Fotolia