У Рэчыцы, імаверна, асудзілі намесніцу гендырэктара "Рэчыцадрэў"
Галіна Кахновіч / gomelspring.org
У Рэчыцы 26 верасня судзілі Галіну Кахновіч. Як адзначае "Гомельская Вясна", асабістыя звесткі асуджанай жанчыны цалкам супадаюць з намесніцай гендырэктара па вытворчасці ААТ "Рэчыцадрэў".
Галіну Кахновіч абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (ч. 2 арт. 19.11 КаАП).
Справу разглядаў суддзя Юрый Лунцэвіч. Які прысуд ён вынес, праваабаронцы яшчэ высвятляюць.
"Рэчыцадрэў" — адно з горадаўтваральных прадпрыемстваў Рэчыцы. Гэта вялізны перапрацоўшчык драўніны, які мае дзяржаўную форму ўласнаці.