У Расіі затрымалі фуру з 19,5 тон польскіх яблык, якія везлі з Беларусі

У Расіі затрымалі фуру з 19,5 тон польскіх яблык, якія везлі з Беларусі. Здарылася гэта на аўтадарозе М-10 Масква — Санкт-Пецярбург. Як інфармуе прэс-служба "Рассельгаснагляду", у дакументах заяўлялася, што прадукцыя паходзіць з Македоніі. Аднак маркіроўка месца яе паходжання — Польшча. Таваратранспартная накладная не мела нумару і даты, акт каранціннага фітасанітарнага кантроля аказаўся фальшывым. Беларускі бок пацвердзіў, што такі дакумент не выдаваўся.
Грузавік затрыманы. Вырашаецца пытанне аб знішчэнні падкаранціннай прадукцыі.