У Расіі ў дзень інаўгурацыі Пуціна чакаюць масіраваны ўкраінскі ўдар
Уладзімір Пуцін / АР
У Расіі ў дзень інаўгурацыі Уладзіміра Пуціна чакаюць масіраваны ўкраінскі ўдар. Прапагандысты пішуць, што ў атацы можа быць задзейнічана паўсотні беспілотнікаў і дзясяткі дальнабойных ракет.
Удар чакаецца а 6-й раніцы 7 траўня. Не выключаецца, што асноўны ўдар будзе нанесены па Крымскім мосце. Увечары ў панядзелак ужо была трывога (нібыта ў яго бок ляцелі тры ракеты) і рух на ім перакрывалі. Але ў выніку ўдар можа быць нанесены там, дзе расіяне не чакаюць.
Усе сілы расійскай супрацьпаветранай абароны будуць намагацца, каб украінцы не сапсавалі інаўгурацыю Пуціна.