У Расіі сямейная пара пенсіянераў спрабавала падпаліць будынак ваенкамата
За імгненні да падпалу / Скрыншот з відэа
У Расіі сямейная пара пенсіянераў спрабавала падпаліць будынак ваенкамата. Здарэнне адбылося ў Падольску. 70-гадовы мужчына непасрэдна займаўся падпалам, а яго 76-гадовая жонка здымала акцыю на відэа. Мужчына падпаліў акно ваенкамата, калі да будынка ўжо пад'ехаў аўтамабіль паліцыі. Узгаранне хутка ліквідавалі, а "партызан" затрымалі.
Якраз у Падольску днямі здаліся 8 дэзерціраў з расійскай арміі, якія з аўтаматамі і кулямётамі прыехалі пад Маскву з-пад Луганска.
З пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны ў РФ адбыліся дзясяткі падпалаў ваенкаматаў. Толькі частку выканаўцаў акцый удалося затрымаць.