У Расіі прызналі экстрэмісцкай выяву Пуціна з нафарбаванымі вуснамі

У Расіі прызналі экстрэмісцкай выяву Уладзіміра Пуціна з нафарбаванымі вуснамі. Такое рашэнне прыняло Міністэрства юстыцыі Расійскай Федэрацыі. У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унеслі “плакат з выявай чалавека, падобнага на прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, на твары якога макіяж”. Выява суправаджалася надпісам: “Выбарцы Пуціна, як… [гомасэксуалы], нібыта іх шмат, але сярод знаёмых іх няма”, інфармуе сайт meduza.io.
“Нафарбаваны Пуцін” быў змешчаны на адной са старонак у сацсетцы “ВКонтакте”.