У Расіі прапануюць не караць за хабар "з прычыны абставін непераадольнай сілы"

У Расіі прапануюць не караць за хабар "з прычыны абставін непераадольнай сілы"

Расійскіх чыноўнікаў прапануюць не караць за атрыманне хабару, калі пазбегнуць гэтага было немагчыма з аб'ектыўных прычынаў. З такой прапановай выступіла Міністэрства юстыцыі, піша "Новая газета".

У праекце Мінюста прыклады такіх сітуацыяў не падаюцца, але гаворыцца, што яны ўзнікаюць "з прычыны абставін непераадольнай сілы". Апублікаваць іх Мінюст абяцае пасля таго, як пачнецца грамадскае абмеркаванне праекта.