У Расіі праходзяць прэзідэнцкія выбары

У Расіі праходзяць прэзідэнцкія выбары

У Расіі сёння праходзяць прэзідэнцкія выбары. Кіраўніка дзяржавы тут абіраюць у сёмы раз. Цяпер працягласць аднаго прэзідэнцкага тэрміну — 6 гадоў, парогу яўкі на галасаванні няма.

У выбарах удзельнічаюць восем асобаў: Сяргей Бабурын (партыя “Расійскі агульнанародны саюз”), Павел Грудзінін (Камуністычная партыя Расійскай Федэрацыі), Уладзімір Жырыноўскі (Ліберальна-дэмакратычная партыя Расіі), Уладзімір Пуцін (самавылучэнне), Ксенія Сабчак (“Грамадзянская ініцыятыва”), Максім Сурайкін (“Камуністы Расіі”), Барыс Цітоў (Партыя росту), Рыгор Яўлінскі (Партыя “Яблоко”).

У Беларусі грамадзяне Расіі могуць прагаласаваць на ўчастках у Мінску, Брэсце, Гродне, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Бабруйску, Астраўцы, Барысаве, Баранавічах, Оршы, Полацку і ў пасёлку Азярэчча Клецкага раёну, дзе размяшчаецца расійская вайсковая частка.