Парады тым, хто хоча завесці агарод у горадзе

Зеляніна з балкона? А гэта бяспечна? / theothersby.org
Хочаце завесці невялікі агарод у горадзе, але не ведаеце, з чаго пачаць? Партал "Іншыя" падрыхтаваў карысны гайдлайн, як падступіцца да гэтага захапляльнага і карыснага хобі.
Выбіраем месца
Кватэра
У горадзе пасадзіць расліны можна ў самых розных месцах. І пачынаць можна з малога. У кватэры на падаконніку можна пасадзіць зеляніна, памідоры-чэры, перац у гаршках ці расада.
На балконе можна ўладкаваць міні-агарод: паставіць кантэйнеры, павесіць кашпо або нават усталяваць вертыкальныя градкі.
Хтосьці нават умудраецца размясціць там невялікую цяпліцу — і вырошчваць зеляніна, расада ці нават памідоры цэлы год.
На даху шматпавярхоўкі таксама можна ўладкаваць невялікі гарадскі сад — калі ён бяспечны, даступны і пры гэтым выконваюцца будаўнічыя патрабаванні.
Па-за кватэрай
Нават кветнік каля пад’езда або палісаднік можа стаць месцам для вырошчвання зеляніны, ягад і гародніны. У дварах шматкватэрных дамоў часам жыхары аб’ядноўваюцца і ствараюць агульныя міні-агародзікі.
Так можна і салату саджаць, і адначасова знаёміцца з суседзямі, і разам даглядаць за зелянінай.

Варта памятаць пра глебу: у горадзе яна не заўсёды чыстая, асабліва каля дарог. Таму лепш выкарыстоўваць прывезены грунт або рабіць высокія градкі — так дакладна будзе зразумела, у якой зямлі растуць твае памідоры ці кроп.
На пустках і закінутых участках (у межах ініцыятыў або з згоды ўладальніка) можна пасадзіць дрэвы, кусты і амаль што заўгодна.
Фармат агарода
Усё залежыць ад вольнага часу і рэсурсаў. Міні-сад на падаконніку не патрабуе вялікіх высілкаў і хутка дае вынік. Кантэйнерны агарод на балконе — больш працаёмкі варыянт, але ён дазваляе вырошчваць не толькі зеляніна, але і гародніну.
Вертыкальныя градкі эканомяць месца, а грамадскія сады аб’ядноўваюць людзей з падобнымі інтарэсамі.
Ствары добрыя ўмовы для свайго агарода
Большасці раслін патрэбна як мінімум 6 гадзін сонца на дзень, таму лепш, калі балкон або акно выходзяць на поўдзень ці паўднёвы захад. Улетку важна паліваць рэгулярна, бо ў спёку расліны ў кантэйнерах хутка губляюць вільгаць.

Што высаджваць
Пачніце з непатрабавальных культур.
Мікразеляніна — гэта маладыя ядомыя парасткі гародніны, траў або збожжавых, якія зрэзваюць і ядуць на ранняй стадыі росту, калі з’яўляюцца першыя сапраўдныя ліставыя пласцінкі.
На выгляд — гэта маленькая зялёная "траўка" з далікатным смакам. Растэ вельмі хутка: ад пасеву да збору — усяго 7–14 дзён. Як мікразеляніна вырошчваюцца рэдзька, гарох, брокалі і іншае.
Мікразеляніна хутка прарастае і не патрабуе шмат месца. Ліставыя культуры — шпінат, салата, рукала — таксама падыходзяць для пачаткоўцаў.
Хуткарослыя рэдзька і зялёная цыбуля даюць першыя вынікі ўжо праз пару тыдняў. З духмяных траў зручныя ў даглядзе цім’ян, мята, базілік і кроп.
З вопытам можна пераходзіць да памідораў, перцаў і ягад.
А ці бяспечна есці пятрушку, вырашчаную ў горадзе?
Горад сапраўды не самае чыстае месца: выхлапныя газы, пыл. Асноўнае забруджванне трапляе не з паветра, а менавіта з глебы.
Таму для ядомага галоўнае — добрая, свежая і правераная зямля.
У старой гарадской глебе (асабліва каля дарог, паркоўкі, побач са старымі будынкамі) могуць быць цяжкія металы і іншыя забруджвальнікі. Таму вырошчваць ядомыя расліны лепш у кантэйнерах/гаршках і выкарыстоўваць правераны грунт — тады можна не хвалявацца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.