У Расіі і на акупаванай тэрыторыі Украіны адбыліся чарговыя дыверсіі і падпалы
Дыверсія на чыгунцы ў Крыме / t.me/astrapress/
У розных рэгіёнах Расіі і на акупаванай тэрыторыі Украіны адбыліся дыверсіі і падпалы. Раніцай у Сімферопальскім раёне недалёка ад Бахчысарая ў Крыме прагучаў выбух на чыгунцы. Восем вагонаў грузавога цягніка сышлі з рэек, пяць з іх перакуліліся (ён вёз збожжа). Пашкоджаны 50 метраў чыгункі. Паміж Сімферопалем і Севастопалем прыпынены рух электрацягнікоў. Пасажыраў возяць на аўтобусах, паведамляе @bazabazon.
У Разанскай вобласці РФ уначы падпалілі будынак рэгістрацыйна-экзаменацыйнага аддзела Галоўнага ўпраўлення па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху Міністэрства ўнутраных спраў. Пашкоджана акно і каля пяці квадратных метраў аднаго з кабінетаў. Пацярпелых няма.
У Бранскай вобласці афіцэры на квадрацыкле наехалі на дрэва. Адзін загінуў, іншы атрымаў траўмы. Двое вайскоўцаў, якія спяшаліся на дапамогу пацярпеламу, падарваліся на міне, піша @astrapress.
У ноч на 18 траўня невядомыя падпалілі чатыры рэлейныя шафы на чыгунцы ў Казані. Быў затрыманы рух грузавых цягнікоў.