У Расіі апублікавалі ўнікальныя фота будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску

Строительство Дома Правительства в Минске

Фотаздымкі захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга / Государственный музей истории Санкт-Петербурга

Расійскі сайт “Дзяржкаталог” выклаў у адкрыты доступ фотаальбом з унікальнымі здымкамі будаўніцтва і адкрыцця Дома ўрада ў Мінску. На гэта звярнуў увагу канал “Беларускі піонэр”.

Фатаграфіі захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі Санкт-Пецярбурга.

На здымках можна пабачыць першую стадыю будаўніцтва будынка.

Строительство Дома Правительства в Минске
Строительство Дома Правительства в Минске
Строительство Дома Правительства в Минске
Строительство Дома Правительства в Минске
Строительство Дома Правительства в Минске
Строительство Дома Правительства в Минске

Сярод фота — шмат здымкаў з старшынёй СНК БССР Мікалаем Галадзедам, які інспектуе будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску ў 1933 годзе.

Николай Голодед инспектирует стройку Дома Правительства
Николай Голодед инспектирует стройку Дома Правительства
Николай Голодед инспектирует стройку Дома Правительства
Николай Голодед инспектирует стройку Дома Правительства

Фінальная стадыя будаўніцтва Дома Ураду ў Мінску.

Финальная стадия строительства Дома Правительства в Минске

Кароткая гісторыя будаўніцтва Дома ўрада ў Мінску

Будынак быў узведзены ў перыяд з 1930 па 1934 год паводле праекта архітэктара Іосіфа Рыгоравіча Лангбарда. У той час Мінск яшчэ не меў генеральнага плана рэканструкцыі і развіцця, а яго цэнтральная частка (з галоўнай вуліцай шырынёй 18—26 метраў) была шчыльна забудована.

Таму будаўніцтва было даволі складаным. Для ўзвядзення будынка абралі ўчастак у заходняй частцы горада, дзе знаходзіліся хаатычна размешчаныя нізкапавярховыя дамы.

Дом урада будавалі ўручную, без экскаватараў, бульдозераў і вежавых кранаў. Будаўнічыя механізмы ў БССР амаль што адсутнічалі, а цэмент і метал былі вялікім дэфіцытам.

Катлаван пад фундамент капалі ўручную, зямлю вывозілі на вазах. Адзінае механізаванае рашэнне падчас будаўніцтва — зроблены з бервяна шахтны пад’ёмнік для ўздыму цэглы і іншых матэрыялаў на вышыню.

На пачатку 1930-х гадоў Дом урада стаў самым высокім будынкам у Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.