Энтузіясты “ажывілі” Мінск канца XIX – пачатку XX стагоддзя
Ініцыятыва BelRead зрабіла цудоўную працу! / Скриншот видео
Дзякуючы энтузіястам BelRead і штучнаму інтэлекту старыя здымкі Мінска ператварыліся ў жывыя карціны.
У відэа можна ўбачыць, якім быў горад у мінулым, і пачуць яго гісторыю. Пры стварэнні роліка выкарыстоўвалася кніга "Мінскъ сто гадоў назад" Захара Васільевіча Шыбека – з дазволу аўтара.
Архіўныя фатаграфіі і штучны інтэлект дапамаглі перадаць атмасферу Мінска канца XIX – пачатку XX стагоддзя.