У Рагачоўскім раёне ў лесе заблукала сям'я з 7 чалавек
У Рагачоўскім раёне ў лесе заблукала сям'я з 7 чалавек. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося ўдзень 4 жніўня. Мужчына з жонкай і 5 дзецьмі пайшоў па ягады. Самастойна вярнуцца дахаты не змог і патэлефанаваў ратавальнікам. На месца выехалі супрацоўнікі МНС, міліцыі і работнікі лясгасу. Неўзабаве яны знайшлі сям'ю. Шпіталізацыя нікому не спатрэбілася.