У пятніцу ў Беларусі ўдзень будзе ад +10 да +24

Вясна ў Мінску, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
У пятніцу, 25 красавіка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць.
Уначы і зранку месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах чакаецца туман. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўдні краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе паўночны, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 3-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі па поўдні Беларусі будзе да 11 градусаў цяпла. Удзень тэмпература паветра складзе ад +10 па паўночным захадзе да +24 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.
А ў суботу істотна пахаладае. Месцамі пра краіне пройдуць дажджы з мокрым снегам. Удзень прагназуецца 6-13 градусаў са знакам "плюс".


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.