У пятніцу ў Беларусі прагназуюць дажджы, месцамі — навальніцы
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У пятніцу, 30 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 градусаў вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +17...+23 градусаў.
Падобная ж тэмпература прагназуецца і на выходныя. Але калі ў суботу яшчэ чакаюцца кароткачасовыя дажджы па ўсёй тэрыторыі Беларусі, то ў нядзелю будзе ўжо пераважна без ападкаў.
Прагноз надвор'я на 30 траўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 30 траўня / Белгідрамет