У пятніцу ў Беларусі чакаецца да 16 градусаў цяпла
Туман у сакавіку / t.me/rechitsa_city_by/
У пятніцу, 28 сакавіка, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць пра туман і слабы галалёд, якія магчымыя месцамі ўначы і раніцай.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад 0 да +2), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +16 (у сталіцы — 12-14 цяпла).
У суботу таксама пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад -4 да +3, удзень — ад +11 да +17. У нядзелю ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
vk.com/belgidromet