У пятніцу ў Беларусі будзе да +27 градусаў, пераважна без ападкаў
У пятніцу, 13 жніўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы магчымыя месцамі па поўначы нашай краіны.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +9 да +15 градусаў (у Мінску — 12-14 цяпла), удзень — ад +21 да +27 (у сталіцы — ад +22 да +24 градусаў).