У пятніцу ў Беларусі будзе да +25 градусаў, магчымыя навальніцы
Лес пасля дажджу / З архіва Еўрарадыё
У пятніцу, 21 ліпеня, у Беларусі ападкі (кароткачасовыя дажджы і навальніцы) прагназуюцца толькі месцамі. Падчас навальніц парывы ветру могуць дасягаць 14 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +14 градусаў (у Мінску — ад +11 да +13), у дзённыя гадзіны — 19-25 цяпла (у сталіцы — ад +21 да +23 градусаў).
vk.com/belgidromet