У пятніцу ў Беларусі будзе да +19
У пятніцу, 16 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень пераважна па поўначы і на ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца да +13...+19.