У пятніцу моцныя дажджы чакаюцца толькі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях

Парасон, ілюстрацыйнае фота

Парасон, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У пятніцу, 1 жніўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень дажджы прагназуюцца ў многіх раёнах Віцебскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй частцы краіны — месцамі кароткачасовыя дажджы. Моцныя дажджы пройдуць па паўночным усходзе Беларусі ў асобных раёнах. Месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Вецер чакаецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў цяпла, але па ўсходзе будзе не ніжэй за +16...+18 градусаў. Удзень прагназуецца 19-25 градусаў вышэй за нуль.

На выходных кароткачасовыя дажджы ўдзень чакаюцца на большай частцы тэрыторыі краіны. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. 

У пятніцу моцныя дажджы чакаюцца толькі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях
Прагноз надвор'я на 1 жніўня / Белгідрамет
У пятніцу моцныя дажджы чакаюцца толькі ў Магілёўскай і Віцебскай абласцях
Прагноз надвор'я на 1 жніўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.