У пункце пропуску "Каменны Лог" стаяла больш за 300 грузавікоў

На беларуска-літоўскай мяжы на выезд захоўваюцца чэргі грузавікоў. А 8-й гадзіне раніцы 13 лютага ў пункце пропуску "Каменны Лог" стаяла 330 фураў. У іншых пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы раніцай чэргі былі меншымі: "Катлоўка" — 60 грузавікоў, "Беняконі" — 63, "Прывалка" — 20.
У "Грыгароўшчыне" на беларуска-латвійскай мяжы раніцай стаялі 10 грузавікоў. У "Брузгах" на беларуска-польскай мяжы было 25 фураў, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.