У Пухавіцкім раёне ў лесе знік 78-гадовы пенсіянер
У Пухавіцкім раёне ў лесе знік 78-гадовы пенсіянер, жыхар вёскі Блужа. Праваахоўнікам паведамілі пра гэта ў панядзелак каля 22-й гадзіны. Да пошукаў падключылі міліцыянераў і ратавальнікаў. Аднак знайсці мужчыну пакуль не ўдалося. Пошукі працягнуліся ў аўторак, інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці.
А вось у Віцебскім раёне дзве жанчыны, якія пайшлі па грыбы і заблукалі, правялі ў лесе суткі і выйшлі адтуль з дапамогай ратавальнікаў. Іх стан здавальняючы, у меддапамозе яны патрэбы не мелі, інфармуе БЕЛТА.