У Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў, прыехаў "Алмаз"

У Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў, прыехаў "Алмаз"

Раніцай 28 чэрвеня ў Пухавічах п'яны мужчына страляў у дзень сваіх народзінаў. Суседка паведаміла ў міліцыю, дом, адкуль чуліся стрэлы, ачапілі супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС. На месца прыехалі байцы спецпадраздзялення "Алмаз".

Як інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама, праваахоўнікі пачалі з мужчынай перамовы, падчас якіх высветлілі, што іншых людзей у будынку няма. Тады пачаўся штурм. 40-гадовага зламысніка затрымалі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Быў знойдзены абрэз незарэгістраванай стрэльбы і каля 40 патронаў.  

Ці будзе распачатая крымінальная справа, пакуль невядома.