У Пуціна пачаў падаць рэйтынг
Першы спад выявіла вераснёўскае апытанне "Левада-цэнтра".
У параўнанні са жніўнем за палітыка гатовыя галасаваць на 8% менш патэнцыйных выбаршчыкаў, уключаючы тых, хто не вызначыўся і якія не жадаюць галасаваць.
Пры гэтым лічбы падтрымкі і за жнівень (57%), і за верасень (49%) - па-ранейшаму значна вышэйшыя за студзеньскія 29%.
Іншыя цэнтры апытанняў (ФОМ, УЦДГМ і іншыя) пакуль не фіксавалі спаду падтрымкі кіраўніка расійскай дзяржавы, паведамляе ВВС.
У Крамлі ваганне рэйтынгаў кіраўніка дзяржавы назвалі натуральным працэсам і заявілі, што пільна за імі не сочаць.