Тры чалавекі загінулі праз начную атаку дронаў на Кіеў

Кіеў пасля расійскай атакі

Кіеў пасля расійскай атакі

Тры чалавекі загінулі ў Кіеве ў выніку расійскага ўдару ў ноч на 26 кастрычніка.

Усяго пацярпелі 31 чалавек, сярод іх 6 дзяцей, паведамляе канал Кіеўскай гарадской адміністрацыі. Малодшаму з пастрадалых дзетак усяго 4 года. Дваіх дзяцей даставілі ў лякарні.

У Дзяснянскім і Абалонскім раёнах сталіцы Украіны дроны разбурылі жылыя будынкі. У адным з іх цудам выжылі два чалавекі, у чыю кватэру заляцеў беспілотнік.

"Мяне ўдарыла сцяной, якая пачала падаць. Бацька атрымаў шмат парэзаў, яго забрала хуткая. Але яму ўжо аказваюць дапамогу. Магло быць значна горш", — расказаў адзін з іх.

Па дадзеных ЗСУ толькі цягам гэтага тыдня Расія запусціла па Украіне каля 1,2 тыс. дронаў, больш за 1,3 тыс. авіябомбаў і болей за 50 ракет розых тыпаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.