У Польшчы з пачатку расійскай вайны супраць Украіны затрымалі сем шпіёнаў

У Польшчы з пачатку расійскай вайны супраць Украіны затрымалі сем шпіёнаў

Ад пачатку расійскага ўварвання ва Украіну польскія спецслужбы затрымалі ўжо сем чалавек, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Беларусі і Расіі. Такую лічбу назваў прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын.

27 красавіка стала вядома пра затрыманне ў Беластоку беларуса і расіяніна за шпіянаж на карысць Расіі. Паведамляецца, што абодва ўжо даўно жылі ў Польшчы.

"Мы маем справу з інтэнсіфікацыяй правядзення шпіёнскай дзейнасці супраць Польшчы", — цытуе Бі-Бі-Сі словы Жарына.

6 красавіка вайсковая жандармерыя Польшчы паведаміла пра затрыманне ў Познані двух беларускіх шпіёнаў. 4 сакавіка Жарын казаў пра затрыманне мужчыны, які шпіёніў у Польшчы на ваенную разведку Расіі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.