У Беластоку за шпіянаж затрымалі беларуса і расіяніна
У польскім Беластоку па падазрэнні ў шпіянажы затрымалі беларуса і расіяніна, паведамляе tvp.info.
Яны збіралі інфармацыю пра вайсковыя часці, кадравае становішча, падраздзяленні саюзных войскаў. Абодва працавалі на расійскую разведку.
Паведамляецца, што абодва шмат гадоў жылі ў Польшчы. Іх затрыманні адбыліся 21 і 22 красавіка.
Першапачаткова падазраваных арыштавалі на тры месяцы. За шпіянаж ім пагражае да 10 гадоў турмы.