У Польшчы ў грузавіках знайшлі кантрабанду з Беларусі на мільёны долараў

Кантрабанду дапамог знайсці службовы сабака / gov.pl
У Польшчы ў грузавіках падаткавікі і мытнікі знайшлі кантрабанду з Беларусі на мільёны долараў. Гэта былі цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.
Два грузавікі былі спынены ў Падляскім ваяводстве каля мяжы з Літвой. У раёне Будзіска праверылі аўтамабіль, які паводле дакументаў перавозіў кандыцыянеры. Аднак у грузе былі схаваныя паўмільёны пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных марак на 1,9 млн долараў. Кіроўцу арыштавалі на тры месяцы (па некаторых даных, ён — беларус), яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
У іншым грузавіку (рэфрыжэратары) знайшлі каля 2700 пачкаў цыгарэт з беларускімі акцызнымі маркамі — на 40 тысяч злотых. Кіроўцам аказаўся грамадзянін Беларусі. Яму пагражае штраф за кантрабанду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.