У Польшчы мікрааўтобус з беларусамі трапіў пад фуру, ёсць пацярпелыя
У Польшчы мікрааўтобус з беларусамі трапіў пад фуру. Як паведамляе radiozet.pl, здарэнне адбылося раніцай 6 верасня ў горадзе Скаржыска-Каменна ў Свентакшыскім ваяводстве. З дзевяці чалавек, якія ехалі ў мікрааўтобусе, пацярпелі шэсць. Усіх іх адвезлі для абследавання ў бліжэйшыя бальніцы.
На месцы здарэння / gov.pl